Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узброены канфлікт у Эквадоры, на вуліцах танкі


Захоп эквадорскага тэлеканалу ў жывым этэры
Захоп эквадорскага тэлеканалу ў жывым этэры

У Эквадоры ўзброеныя людзі захапілі тэлеканал падчас жывога этэру.

У Эквадоры беспарадкі: прэзыдэнт краіны Даніэль Набоа аб’явіў аб узброеным канфлікце ў краіне, колькасьць загінулых павялічылася да 10 чалавек.

У дзяржаве ўвялі надзвычайнае становішча пасьля ўцёкаў з турмы мясцовага крымінальнага аўтарытэту, піша Reuters.

У гістарычны цэнтар сталіцы Эквадору Кіта сьцягнулі танкі. Кіраўнік Абʼяднанага камандаваньня ўзброеных сіл краіны Хаймэ Вэла заявіў, што «кожная тэрарыстычная групоўка, згаданая ва ўказе, зьяўляецца ваеннай цэльлю».

Набоа ў сваім указе абʼявіў 21 групоўку тэрарыстамі і даручыў вайскоўцам нэўтралізаваць іх. Парлямэнт паабяцаў вайскоўцам і паліцыянтам амністыю ў выпадку перавышэньня імі службовых паўнамоцтваў. Масава закрываюцца прадпрыемствы і гандлёвыя цэнтры.

МЗС Беларусі «ў сувязі з пагаршэньнем крымінагеннага становішча і аб’яўленага ўладамі ў Эквадоры надзвычайнага стану» рэкамэндуе ўстрымацца ад наведваньня гэтай краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG