Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэце прапанавалі беларусам ствараць Народны электронны каляндар падзей


Папяровы каляндар «Кожны дзень» за 2023 год
Папяровы каляндар «Кожны дзень» за 2023 год

Гістарычны каляндар «Кожны дзень» цяпер дасяжны ў электронным варыянце. Кожны ахвочы можа дадаць штодзённы каляндар з гістарычнымі падзеямі Беларусі на беларускай мове ў свой гугл-каляндар ці ў любую іншую каляндар-прыладу.

Гэты каляндар вечны, бо падзеі ў ім будуць паўтарацца штогод, адзначае By_prosvet.

Дасылаць ідэі аб гістарычных падзеях для календара, пішучы дату падзеі, назву і апісаньне, прапануюць праз бот: @by_prosvet_feedback_bot.

Плянуецца дадаць ня больш за 5 падзей на 1 дзень, каб не перагрузіць каляндар.

«Гугл-каляндар надзейна захоўвае зьвесткі аб сваіх карыстальніках, таму зьвесткі тых, хто дадасьць да сябе наш каляндар, не даведаемся нават мы. Але дзеля бясьпекі мы раім беларусам, якія знаходзяцца ў краіне, не дадаваць сабе гэты каляндар, бо пры даглядзе тэлефона гэта можа выклікаць пытаньні да вас», — напісала грамадзкая ініцыятыва.

Прагледзець сам каляндар можна па спасылцы.

Каляндар, дададзены ў гугл-каляндар, будзе аўтаматычна абнаўляцца, калі туды будуць дадаваць новыя падзеі. Для іншых прылад спатрэбіцца абнаўляць самастойна, сьцягваючы файл календара нанова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG