Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каго з палітыкаў Лукашэнка павіншаваў з Новым годам, а хто – яго


Лукашэнка, лістапад 2023
Лукашэнка, лістапад 2023

Аляксандар Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў з навагоднімі сьвятамі, паведамляе ягоная прэс-служба.

Сярод адрасатаў у СНД:

  • прэзыдэнт Расеі,
  • прэзыдэнт Азэрбайджану,
  • прэзыдэнт і прэм'ер-міністар Армэніі,
  • цяперашні прэзыдэнт Казахстану, а таксама ягоны папярэднік Назарбаеў,
  • прэзыдэнт Кыргызстану,
  • прэзыдэнт Таджыкістану,
  • прэзыдэнт Туркмэністану, а таксама нацыянальны лідэр туркмэнскага народу,
  • прэзыдэнт Узбэкістану.

Сярод эўрапейскіх лідэраў:

  • прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандр Вучыч,
  • прэзыдэнт і прэмʼер-міністар Вугоршчыны
  • князь Манака,
  • прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскай Босьніі і Герцагавіны,
  • вялікі магістар мальтыйскага ордэну.

Сярод сусьветных лідэраў:

  • старшыня КНР,
  • прэзыдэнт Турэччыны,
  • прэзыдэнт Эгіпта,
  • прэзыдэнт, віцэ-прэзыдэнт і прэмʼер-міністар ААЭ, кіраўнік Дубая,
  • прэзыдэнт Сырыі,
  • прэзыдэнт і прэмʼер-міністар Індыі,
  • прэзыдэнт Пакістану,
  • прэзыдэнт Бразыліі, прэзыдэнт Вэнэсуэлы, прэзыдэнт Кубы,
  • прэзыдэнт Іраку, прэзыдэнт Зымбабве,
  • прэзыдэнт Віетнама Ва Ван Тхыонг,
  • прэзыдэнт Мэксыкі, прэзыдэнт Інданэзіі,
  • прэзыдэнт ПАР, прэзыдэнт Экватарыяльнай Гвінэі,
  • прэзыдэнт Манголіі.

Таксама віншаваньні дасланыя кіраўніцтву Бахрэйна, Катара, Амана, Саудаўскай Арабіі, Камбоджы, Тайлянда, Шры-Ланкі, Ярданіі, Марока, КНДР, Кеніі, Мазамбіка, Намібіі, Нігерыі, Уганды, Нікарагуа, Дамініканы, Аргентыны, Балівіі, Эквадора, Саюзу Каморскіх выспаў, Лаоса, Мальдываў, Сынгапура, Філіпінаў.

Пасланьні накіраваныя таксама рэлігійным і грамадзкім дзеячам. Сярод іх – патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, Папа Рымскі Францішак, Вярхоўны патрыярх і каталікос усіх армян Гарэгін II, арцыбіскуп Пячскі, мітрапаліт Бялграда-Карлавацкі, Найсьвяцейшы патрыярх сэрбскі Парфірый.

Летась Лукашэнка таксама віншаваў лідэраў з гэтых рэгіёнаў, аднак сёлета заўважны рост афрыканскіх і лацінаамэрыканскіх краінаў, са сьпісу зьніклі Ізраіль і Палестына.

На адрас Лукашэнкі на дадзены момант віншаваньні накіравалі лідэры Расеі, Кітаю, Казахстану, Азербайджану, Армэніі, Таджыкістану, Туркмэністану, Узбэкістану, Кыргызстану, Турэччыны, ААЭ, Бахрэйна, Эгіпта, Віетнама, Манголіі, паведамляе яго прэс-служба.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG