Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год эканоміка Беларусі страціла больш за 52 тысячы работнікаў


Менскі аўтамабільны завод, ілюстрацыйнае фота.
Менскі аўтамабільны завод, ілюстрацыйнае фота.

Паводле Белстату, колькасьць чалавек, занятых у эканоміцы Беларусі, у лістападзе зьменшылася на 2,8 тысячы чалавек.

У эканоміцы Беларусі ў лістападзе 2023 году было занята 4 млн 140,5 тысяч чалавек — гэта на 2,8 тыс. менш (0,07%), чым месяцам раней (4 млн 143,3 тысячы), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Агулам за 11 месяцаў 2023 году колькасьць занятых у эканоміцы скарацілася на 49,1 тыс. чалавек (у сьнежні 2022 году гэты паказчык быў на ўзроўні 4 млн. 189,6 тыс. чалавек).

Калі ўзяць лічбы за год, зь лістапада 2022 году, беларуская эканоміка страціла 52,4 тысяч занятых (у лістападзе 2022 году ў эканоміцы Беларусі былі занятыя 4 млн 192,9 тысяч работнікаў).

Паводле зьвестак Белстату, у трэцім квартале 2023 году ўзровень занятасьці насельніцтва (адносіны колькасьці занятага насельніцтва да колькасьці насельніцтва ва ўзросьце 15–74 гадоў) склаў 67,7% (годам раней — 68,5%).

  • Колькасьць занятых у беларускай эканоміцы стабільна зьніжаецца цягам апошніх трох гадоў. Таксама, як правіла, штомесячны балянс працаўладкаваньня і звальненьняў у буйных арганізацыях, якія ўключаюцца ў апэратыўную справаздачу Белстату, складваецца на карысьць звальненьняў.
  • У апытаньнях кіраўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу ў апошнія месяцы на першае месца сярод бар’ераў, якія перашкаджаюць разьвіцьцю, выйшаў недахоп працоўнай сілы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG