Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка публічна абразіў кіраўніка дыпляматыі Эўразьвязу


Прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль. Ілюстрацыйнае фота
Прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль. Ілюстрацыйнае фота

Аляксандр Лукашэнка назваў дурнотай цьверджаньні, што Расея можа напасьці на NATO.

Пра гэта ён заявіў, адказваючы ў Санкт-Пецярбургу на пытаньні журналістаў, перадае БЕЛТА. 25 сьнежня Лукашэнка браў удзел у пасяджэньні Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савета.

Прагучала пытаньне: «Разганяецца ўжо тэма, што Бурэль гаварыў у Эўразьвязе, што ледзь не Расея зьбіраецца напасьці на NATO. Гэта значыць, зараз з Украінай разьбярэмся...»

«Гэта дурнота. Гэта чалавек дурны проста. Ён да палітыкі ня мае ніякага дачыненьня. Калі б ён разумны быў, ён бы падумаў так, па-гаспадарску: нам з Расеяй дай бог з гэтымі праблемамі разабрацца. Мы што, на гэтыя праблемы наслойваць будзем новыя? Любы чалавек так бы падумаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

24 сьнежня прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль у інтэрвію брытанскаму выданьню The Guardian заявіў, што расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін, на ягоную думку, «вырашыў працягваць вайну да канчатковай перамогі».

На думку Бурэля, магчымая перамога Расеі ва Ўкраіне паставіць пад пагрозу само існаваньне Эўразьвязу. Ён падкрэсьліў, што Расея заўсёды была імпэрыяй, а не нацыянальнай дзяржавай, і, такім чынам, уяўляе сабой пагрозу сваім суседзям і ўсёй Эўропе.

Лукашэнка ня першы раз публічна зьняважліва выказваецца пра кіраўнікоў дзяржаваў, міжнародных арганізацый і інстытуцый. Сёлета ён назваў прэзыдэнта Ўкраіны Зяленскага «гнідай», раней абразьліва выказаўся пра «галубятню», гаворачы пра тагачаснага кіраўніка МЗС Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG