Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навошта Лукашэнка прыляцеў на два дні ў Санкт-Пецярбург


Лукашэнка ў Санкт-Пецярбургу. 25 сьнежня 2023
Лукашэнка ў Санкт-Пецярбургу. 25 сьнежня 2023

Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візытам у Санкт-Пецярбург, паведамляе яго прэсавая служба.

Яго сустракалі ля трапу губэрнатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў і губэрнатар Ленінградзкай вобласьці Аляксандр Драздзенка.

Напярэдадні візыту Аляксандар Лукашэнка страціў голас. На відэа, якое апублікавала ягоная прэсавая служба, паказваюць Лукашэнку, які выходзіць з самалёту, але потым не відаць, як ён спускаецца з трапа. Раней сёлета падчас візытаў у Таджыкістан, Гвінею было бачна, як ён цяжкасьцю спускаўся з трапа.

25 сьнежня Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэньні Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савета (ЭАЭС).

«На парадку дня саміту больш за два дзясяткі пытаньняў, якія ў тым ліку датычацца ключавых напрамкаў далейшага разьвіцьця інтэграцыйных працэсаў у ЭАЭС, міжнароднай дзейнасьці, макраэканамічнай палітыкі, працы па ліквідацыі бар’ераў, скарачэньні выключэньняў і абмежаваньняў на ўнутраным рынку саюза», — гаворыцца ў паведамленьні.

26 сьнежня анансуецца ўдзел Лукашэнкі ў нефармальнай сустрэчы лідараў краін СНД.

Ці заплянаваная двухбаковая сустрэча з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, не ўдакладняецца.

У апошнія гады Пуцін рэгулярна запрашае калегаў па СНД у свой родны горад пад Новы год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG