Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пракрамлёўскага радыё «Sputnik Армэнія» на месяц адклікалі ліцэнзію за выказваньні прапагандыста Кеасаяна


Расейскі прапагандыст Тыгран Кеасаян
Расейскі прапагандыст Тыгран Кеасаян

Армянскі рэгулятар на месяц адклікаў ліцэнзію ў пракрамлёўскай радыёстанцыі «Sputnik Армэнія». Прычынай сталі выказваньні прапагандыста Тыграна Кеасаяна.

Як паведамляе «Настоящее время», рашэньне зьвязана зь ягонай перадачай «Пятніца з Тыгранам Кеасаянам». У ёй аўтар, на думку рэгулятара, дапусьціў выказваньні, якія «прыніжаюць гонар і годнасьць краіны і народу, ня маючы на гэта „маральнага права“ як замежны грамадзянін».

Акрамя таго, рэтрансьлятара «Sputnik Армэнія» — радыёстанцыю «Тоспа» — аштрафавалі на 500 тысяч драмаў (каля $1200). Прычынай стала аўтарская праграма экс-дэпутата Армана Абавяна «Абавян Time». Рэгулятар выявіў у ёй сьцьвярджэньні, «якія распаўсюджваюць паніку і заснаваныя на неправераных і недакладных крыніцах».

Жонка Кеасаяна Маргарыта Сіманьян, якая займае пасаду галоўнага рэдактара расейскай мэдыягрупы «Россия сегодня», уладальніка «Sputnik Армэнія», адказала на рашэньне аб прыпыненьні ліцэнзіі: «Драма на 500 тысяч драмаў. Эфэндзі зноў пакрыўдзіўся».

У канцы кастрычніка ў Малдове заблякавалі 14 рэсурсаў расейскіх СМІ, у ліку якіх быў Sputnik. Незадоўга да гэтага ў Кішынёве затрымалі кіраўніка «Sputnik Малдова» Віталя Дзянісава. Пасьля яго дэпартавалі і забаранілі ўезд у Малдову на 10 гадоў.

  • У 2022 годзе, пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, пэрсанальныя санкцыі супраць Кеасаяна ўвялі ЭЗ, Вялікая Брытанія, Канада і некаторыя іншыя краіны. У чэрвені 2022 году МЗС Казахстану ўключыла Кеасаяна ў сьпіс непажаданых асобаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG