Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы вагнэравец, які ўцёк у Нідэрлянды, заявіў аб вялікай колькасьці дзяцей, вывезеных у Беларусь з Украіны


Ігар Салікаў, колішні палкоўнік расейскай арміі, які ваяваў у прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр»
Ігар Салікаў, колішні палкоўнік расейскай арміі, які ваяваў у прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр»

Ігар Салікаў зьвярнуўся ў Міжнародны крымінальны суд з заявай аб жаданьні даць сьведчаньні аб ваенных злачынствах Расеі.

Ігар Салікаў, колішні палкоўнік расейскай арміі, які ваяваў у прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр», прыбыў у Нідэрлянды, каб даць сьведчаньні ў Міжнародным крымінальным судзе аб ваенных злачынствах Расеі ва Ўкраіне.

Нідэраляндзкі тэлеканал EenVandaag паведаміў, што мае пісьмовую заяву Ігара Салікава ў Міжнародны крымінальны суд аб жаданьні даць сьведчаньні. Перад гэтым тэлеканал запісаў зь ім інтэрвію праз Skype.

Ігару Салікаву 60 гадоў. Ён паведаміў, што каля 25 гадоў служыў у расейскай арміі і мае званьне палкоўніка. Пасьля ваяваў у Сырыі, Афрыцы і ва Ўкраіне ў складзе ПВК «Вагнэр».

У сваёй заяве ў Міжнародны крымінальны суд колішні расейскі вайсковец паведаміў, што загады ПВК «Вагнэр» звычайна прыходзілі непасрэдна зь Міністэрства абароны Расеі, а часам «нават з адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна».

Тэлеканал паведаміў, Ігар Салікаў расказаў аб апэрацыях «пад чужым сьцягам» у Данецку, калі на мінах гінулі цывільныя грамадзяне і дзеці. У той жа час, паводле яго, сэпаратысты абстрэльвалі горад Данецк, каб потым абвінаваціць у гэтых злачынствах украінскую армію.

«Я быў сьведкам зьверстваў супраць мірнага насельніцтва», — сказаў Ігар Салікаў. Паводле яго, з палонных вайскоўцаў таксама зьдзекаваліся і расстрэльвалі іх.

«Я бачыў, як людзі з спэцслужбаў вывозілі вялікую колькасьць дзяцей без бацькоў празь мяжу ў Беларусь», — дадаў ён.

Паводле яго, у перамяшчэньні дзяцей у Беларусь удзельнічалі «цэлыя калёны супрацоўнікаў ФСБ на легкавых машынах і невялікіх мікрааўтобусах».

Расейскі вайсковец паведаміў, што хоча зьвярнуцца да Міжнароднага крымінальнага суду, бо «страціў веру ў справу Расеі», а таксама дадаў, што летась ён адмовіўся выконваць загад аб расстрэле цывільных.

  • Па афіцыйных дадзеных украінскіх уладаў на сьнежань 2023 году, з 24 лютага 2022 году з Украіны ў Расею дэпартавалі 19 546 дзяцей. Гэта толькі тыя выпадкі, якія ўдалося зафіксаваць афіцыйна. Расейскі бок, у сваю чаргу, заяўляе пра 700 тысяч вывезеных дзяцей.
  • Міжнародны крымінальны суд у Гаазе 17 сакавіка 2023 году выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і расейскай Упаўнаважанай у справах дзяцей Марыі Львовай-Бяловай. Ім ставяць у віну адказнасьць за незаконную дэпартацыю дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Расею.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG