Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каардынацыйная рада апублікавала рэзалюцыю па выніках слуханьняў «Вызваленьне палітвязьняў Беларусі»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Эфэктыўнасьць санкцый і магчымасьць кампрамісаў — шляхі для вызваленьня палітвязьняў, — рэзалюцыя Каардынацыйнай рады.

Вызваленьне палітвязьняў, наданьне сацыяльнай дапамогі ім і іх сем’ям зьяўляюцца аднымі з «найважнейшых і прыярытэтных задач дэмакратычных сілаў Беларусі», заявіла Каардынацыйная рада па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў рэзалюцыі, апублікаванай па выніках слуханьняў «Вызваленьне палітвязьняў Беларусі» 2 і 3 сьнежня Варшаве.

У дакумэнце зазначаецца, што вызваленьне палітвязьняў «павінна адбыцца незалежна ад складанасьці палітычнай і эканамічнай сытуацыі ў Беларусі».

Падчас абмеркаваньня дэлегаты Каардынацыйнай Рады вызначылі тры магчымыя стратэгіі вызваленьня палітвязьняў:

  • павышэньне эфэктыўнасьці санкцый і ўзмацненьня ціску на рэжым;
  • гуманітарны кірунак і перамоўны працэс (пошук рашэньняў вызваленьня палітвязьняў на гуманітарных падставах);
  • кампрамісы, калі яны я ставяць пад пагрозу жыцьцё людзей і не пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасьці і незалежнасьці Беларусі.

У рэзалюцыі дэлегаты Каардынацыйнай рады адзначылі наяўнасьць разыходжаньняў у фракцый «у ацэнцы перамоўнай пазыцыі рэжыму, яго гатоўнасьці аслабіць рэпрэсіі і да т.п.».

Па выніках абмеркаваньня дэлегаты КР рэкамэндавалі выкарыстоўваць «комплексны падыход» у вызваленьні палітвязьняў, які ўключае ў сябе:

  • прымяненьне санкцый;
  • падрыхтоўку сьпісаў і катэгарызацыю палітвязьняў, збор інфармацыі, аналіз дадзеных, маніторынг;
  • складаньне сьпісаў злачынцаў рэжыму, прымяненьне мер па абмежаваньні іх у правах і выкарыстаньні інструмэнту ўнівэрсальнай юрысдыкцыі;
  • пошук кантактаў і прадстаўнікоў з боку рэжыму, папярэдняе вызначэньне патрабаваньняў і ўмоваў боку;
  • міжнародную дзейнасьць КР па вызваленьні палітвязьняў (пошук пасярэднікаў і партнэраў для перамоваў зь беларускімі ўладамі, устанаўленьне кантактаў з дыпляматамі эўрапейскіх і іншых краін для стварэньня ўмоваў вызваленьня, перамовы ў адкрытым і закрытым фарматах);
  • аналіз дакладнай і поўнай інфармацыі аб дзеяньнях усіх стэйкголдэраў і зацікаўленых бакоў, вывучэньня досьведу вызваленьня палітзьняволеных у іншых краінах,
  • кансультаваньне міжнародных партнэраў, сумеснае праектаваньне перамоўнага працэсу,
  • арганізацыю перамоўнай пляцоўкі і пастаянна дзейнай гуманітарнай місіі па абмене палітзьняволенымі,
  • фармаваньне рабочай групы па каардынацыі стратэгій і сцэнароў вызваленьня палітвязьняў.

З поўным тэкстам рэзалюцыі можна азнаёміцца на сайце Каардынацыйнай рады.

Пэтыцыя аб роспуску і новыя выбары Рады

Дзевяць чальцоў Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу (КР) патрабуюць роспуску яе бягучага складу.

Такую пэтыцыю разьмясьцілі на сайце change.org.

«На працягу апошніх месяцаў мы ўсё часьцей чуем на публічных і непублічных пляцоўках заклікі дэлегатаў Каардынацыйнай рады да пачатку перамоваў з Лукашэнкам аб вызваленьні зьняволеных у абмен на прызнаньне імі сваёй віны за іх палітычную пазыцыю з умовай прызнаньня легітымнасьці рэжыму, у абмен на поўнае ці частковае эканамічных санкцый з падкантрольных яму бізнэсаў, у абмен на адмову ад палітычнага ціску на незаконны рэжым з боку міжнароднай супольнасьці», — сьцьвярджаецца ў пэтыцыі.

Падрыхтоўка да выбараў у КР, якія адбудуцца ўпершыню, пачалася ўвосень.

8 сьнежня апублікавалі праект выбарчай сыстэмы па выбарах у КР, зь якога вынікае, што прапанавана прапарцыйная выбарчая сыстэма з закрытымі сьпісамі выбарчых субʼектаў. 15% месцаў (18 мандатаў са 120) прадугледжана для дэлегатаў ад арганізацый грамадзянскай супольнасьці. «Гэтыя месцы займаюцца на аснове выбараў сярод арганізацый грамадзянскай супольнасьці», — гаворыцца ў праекце.

28 лістапада адбылася хваля ператрусаў па месцы беларускай рэгістрацыі і ў сваякоў прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі, зьвязаных з КР. Паводле інфармацыі МУС, праведзена больш за 130 ператрусаў, вынесена 145 пастаноў аб арышце маёмасьці.

Сьледчы камітэт паведаміў, што па справе ў якасьці падазраваных праходзіць больш за 100 чалавек. Ім інкрымінуюцца ч. 1 арт. 357 (змова ці іншыя дзеяньні з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і ч. 3 арт. 3611 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG