Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска ўвайшла ў топ-20 жанчын IT-сфэры Кіпру ў вэрсіі Forbes


Натальля Міранчук
Натальля Міранчук

Заснавальніца стартапу Soula беларуска Натальля Міранчук увайшла ў топ-20 Women in Tech на Кіпры паводле вэрсіі Forbes. Як паведамляе партал Devby.io, у пачатку гэтага году праект ацэньвалі ў 2 мільёны долараў.

Сёлета ў верасьні беларускі стартап Soula — AI-праграма для цяжарных і бацькоў — заняў першае месца ў міжнародным конкурсе стартапаў у Лімасоле (Кіпр).

Soula — AI-памочнік, распрацаваны для падтрымкі бацькоў, у ім можна атрымаць пэрсаналізаваную інфармацыю пра цяжарнасьць, роды і пасьляродавы пэрыяд (у першыя гады бацькоўства), сярод іншага жанчына можа знайсьці ў ім інфармацыю пра свой эмацыйны стан, пытаньні харчаваньня, сну і фізычнай актыўнасьці, а таксама ўзаемаадносіны з сваім партнэрам у новай ролі. У праграме таксама ёсьць чат-бот і бібліятэка кантэнту.

На пачатку гэтага году праект ацэньвалі ў 2 мільёны даляраў. Адной зь першых інвэстараў праекту была беларуская мадэль Кацярына Даманькова. Таксама ў Soula інвэставала расейская мадэль Натальля Вадзянава.

Forbes Cyprus Women in Tech — гэта прэмія для прадпрымальніц, якія ўнесьлі значны ўклад у разьвіцьцё тэхналягічнай галіны на Кіпры, а таксама актыўна ўдзельнічалі ў дабрачынных і сацыяльных ініцыятывах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG