Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны банк: Рост рэгуляваных цэнаў апярэджвае агульную інфляцыю ў Беларусі


Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы ў лістападзе 2023 году вырасьлі на 8,5% за год.

Гэтыя зьвесткі Нацыянальнага банку Беларусі прыводзіць «Белсат». Гэта на 3,1% больш за агульную інфляцыю ў Беларусі.

У цэлым інфляцыя ў лістападзе 2023 году паскорылася да 5,4% гадавых супраць 3,7% у кастрычніку. Пры гэтым рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы вырасьлі на 8,5%, у той час як месяц таму гэты паказьнік складаў 7,7%. Агулам яны растуць зь ліпеня, таксама апярэджваючы спажывецкія цэны.

З кастрычніка 2022 году ў Беларусі працуе рэгуляваньне цэнаў: крамы могуць іх падвышаць толькі з дазволу чыноўнікаў. За неабгрунтаванае павышэньне цэнаў летась адміністрацыйныя спагнаньні зазналі сотні чалавек. Аднак цэны працягвалі расьці.

У нядаўнім інтэрвію Свабодзе старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук прадказваў інфляцыйны ўсплёск:

«Заробкі даволі далёка адарваліся ад эфэктыўнасьці эканомікі, росту (адносна невялікага) ВУП. Але прычына ня толькі ў штучным стымуляваньні з боку рэжыму, але і ў вялікай міграцыі зь Беларусі. Сёньня на рынку працы вельмі абвастрыўся недахоп працоўнай сілы. Рана ці позна гэты падвышаны ўзровень заробкаў абернецца інфляцыйным усплёскам. І на сёньня гэта самая галоўная пагроза для беларускай эканомікі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG