13 сьнежня уначы падразьдзяленьні МНС зьліквідавалі ўзгараньні на тэрыторыі ААТ «Мазырскі НПЗ» у Мазыры Гомельскай вобласьці.
На вышыні ў 34 мэтры на верхнім ярусе ўстаноўкі знайшлі цела загінулага работніка прадпрыемства.
Як паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі, у выніку здарэньня старшы апэратар сэкцыі ўстаноўкі атрымаў апёкі каля 90 працэнтаў паверхні цела. Ад атрыманых цялесных пашкоджаньняў 39-гадовы жыхар Мазыра памёр на месцы.
Мужчына працаваў у начную зьмену і непасрэдна перад здарэньнем правяраў герметычнасьць злучэньняў на ўстаноўцы пасьля рамонту.
Па зьвестках МНС, ад разгермэтызацыі рэактарнага блёку на прадпрыемстве загарэлася газавая сумесь.