Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: Былога спэцназаўца, палітвязьня Яна Папковіча зноў будуць судзіць


Ян Папковіч
Ян Папковіч

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», асуджанага на чатыры гады калёніі былога спэцназаўца Яна Папковіча зноў будуць судзіць у Магілёве.

Ян — былы спэцназавец і былы інкасатар «Белгазпрамбанку», які звольніўся 31 жніўня 2022 году і зьбіраўся разам з жонкай Анастасіяй і братам Алесем у верасьні 2022 года зьяжджаць у Польшчу. Аднак 2 верасьня ў кватэру да іх уварваліся сілавікі з групы «Альфа». Падчас затрыманьня Яна моцна білі, таксама стрэлам паранілі ягонага сабаку. Жонку Яна Анастасію тады таксама затрымалі, але ў выніку адпусьцілі. Цяпер яна ў бясьпецы.

У траўні 2023 году Яна ў Менску асудзілі на 4 гады калёніі, прызнаўшы яго вінаватым паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 КК (падрыхтоўка да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні). Суд палічыў, што Ян зьбіраўся ехаць ва Ўкраіну ваяваць.

Цяпер стала вядома, што з ініцыятывы адміністрацыі магілёўскай калёніі № 15 супраць Яна Папковіча завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням адміністрацыі калёніі).

Суд над Янам пачнецца ў Магілёве 14 сьнежня. Справу будзе разглядаць судзьдзя Тацяна Міхайлава.

  • У жніўні 2022 году Ян Папковіч стаў найлепшым інкасатарам «Белаграпрамбанку».
  • У пачатку верасьня таго году тж ам затрымалі як мінімум дзесяць інкасатараў. Працаўнікі банку расказалі, што іх затрыманьне магло быць зьвязана з абразай Лукашэнкі ўва ўнутраным чаце інкасатараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG