Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прыпыніла дзеяньне Эўрапейскай культурнай канвэнцыі. Удзел у ёй быў важны ня толькі для студэнтаў


Лягатып Рады Эўропы
Лягатып Рады Эўропы

Канвэнцыя ставіла за мэту ахову нацыянальнай культуры як часткі эўрапейскай і заахвочвала вывучэньне іншых эўрапейскіх моваў і культураў.

На тое, што адпаведная пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2023 года была зарэгістраваная ў Нацыянальным рэестры, зьвярнула ўвагу «Наша ніва».

Эўрапейская культурная канвэнцыя была прынятая Радай Эўропы ў Парыжы 19 сьнежня 1954 года і набыла моц 5 траўня 1955 года. Яе падпісаньне зьяўляецца адной з умоваў для краінаў, каб стаць удзельніцай Балёнскага працэсу і Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (EHEA).

Канвэнцыя ратыфікаваная ўсімі 47 дзяржавамі – чальцамі Рады Эўропы, а таксама Беларусьсю, Ватыканам і Казахстанам. Для Беларусі яна набыла моц 18 кастрычніка 1993 года, за год да прыходу Лукашэнкі да ўлады.

Кожны ўдзельнік канвэнцыі мусіць прымаць меры, каб ахоўваць і заахвочваць разьвіцьцё свайго нацыянальнага ўнёску ў агульны культурны здабытак Эўропы, заахвочваць вывучэньне сваімі грамадзянамі моваў, гісторыі і культуры іншых эўрапейскіх краінаў, а таксама даваць апошнім магчымасьць спрыяць такому вывучэньню.

Пасьля шырокамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Камітэт міністраў Рады Эўропы 1 чэрвеня 2022 года выключыў Расею і Беларусь з органаў, зьвязаных з Эўрапейскай культурнай канвэнцыяй, у тым ліку з кіроўных камітэтаў у адукацыі, культуры, спадчыне і ляндшафце, у справах моладзі, Моладзевай кансультацыйнай рады ды Сумеснага камітэта па моладзі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG