Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швайцарыі памёр беларускі мастак і філёляг Адась Калюта


Памінальная сьвечка, ілюстрацыйнае фота
Памінальная сьвечка, ілюстрацыйнае фота

Адась Калюта (Адам Каліта), які меў анкалягічную хваробу, памёр у швэйцарскай Лазане. Да таго ён шмат гадоў жыў у Чэхіі.

У Чэхіі ў складзе суполкі «Пагоня» і разам з прадстаўнікамі рэдакцыі «Belarussian Review» ён быў у 2010 адным зь пяці актыўных ініцыятараў кампаніі па прызнаньні беларусаў нацыянальнай меншасьцю. Пасьля таго, як чэскі ўрад з улікам вынікаў перапісу насельніцтва прызнаў у 2013 годзе беларусаў адной з нацыянальных меншасьцяў Чэхіі, Адам Каліта стаў першым прадстаўніком беларусаў у складзе дзяржаўнай Рады Чэскай рэспублікі ў пытаньнях нацыянальных меншасьцяў, нагадваюць у Фэйсбуку ягоныя блізкія.

Адукацыю ён атрымаў у Беларусі, у рэспубліканскай мастацкай школе імя Ахрэмчыка, скончыў філфак БДУ.

Да яго філялягічнай спадчыны належыць апісаньне гісторыі і дыялектных асаблівасьцяў яго роднай вёскі Ломуш на дыялекце самой вёскі.

Карціны і скульптуры Адама можна паглядзець тут.

У Беларускай клюбоўні ў Празе застаўся напісаны ім абраз і партрэт Каліноўскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG