Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Павал Вінаградаў паўгода правёў у ШЫЗА


Павал Вінаградаў. Архіўнае фота
Павал Вінаградаў. Архіўнае фота

Станам на 20 лістапада беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1447 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Палітзьняволены Павал Вінаградаў паўгода знаходзіўся у ШЫЗА. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Сьвятлана ў Facebook.

«Апошнія амаль 6 месяцаў з 7 правёў у ШЫЗА, з дробнымі перапынкамі. Цяпер атрымаў 2 месяцы ПКТ (памяшканьне камэрнага тыпу). Сьвядомасьць ясная, малады, прыгожы, разумны — гэта мне павукі ў ШЫЗА нашапталі. Гэта строгі рэжым, тут не пякуць бульбу, тут пякуць людзей».

Паўла затрымалі 22 сьнежня 2021 года ў прыватным доме ў Бярэзані. Палітвязьня абвінавацілі паводле арт. 130 КК («Распальваньне сацыяльнай варожасьці» ), ч. 2 арт. 367 КК («Паклёп на прэзыдэнта») і арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і асудзілі на 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG