Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Расеі аб’явіла ў вышук пераможцу «Эўравізіі»


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і сьпявачка Джамала. Кіеў, 29 лістапада 2022
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і сьпявачка Джамала. Кіеў, 29 лістапада 2022

МУС Расеі абʼявіла ў вышук украінскую крымскататарскую сьпявачку і актрысу Джамалу (сапраўднае імя Сусана Джамаладзінава).

Пр тое, што МУС Расеі аб’явіла ў вышук украінскую сьпявачку Джамалу
піша рэсурс «Медиазона» са спасылкай на базу даных ведамства.

У Расеі Джамале ставяць у віну распаўсюджваньне «фэйкаў» аб арміі Расеі (частка 1 артыкула 207.3 КК), удакладняе выданьне.

У лістападзе Джамалу завочна арыштаваў расейскі суд.

У 2016 годзе Джамала перамагла на «Эўравізіі» зь песьняй «1944» — аб ваенных трагедыях крымска-татарскага народа, якога сталінскія ўлады вывезьлі з Крыма.

Джамала пасьлядоўна публічна асуджае анэксію Крыму Расеяй у 2014 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG