Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі створаць «Акадэмію адукацыі». Дзеля гэтага аб’яднаюць дзьве іншыя ўстановы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Савет Міністраў прыняў пастанову «Аб стварэньні дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія адукацыі».

Прававы акт узгадняе рэарганізацыю ў форме зьліцьця Нацыянальнага інстытуту адукацыі і Акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі. На базе іх маёмасьці будзе створана Акадэмія адукацыі.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага прававога інтэрнэт-парталу Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасьці з Кодэксам аб адукацыі Акадэмія зьяўляецца «ўстановай дадатковай адукацыі дарослых і будзе рэалізоўваць адукацыйную праграму павышэньня кваліфікацыі кіроўных работнікаў і спэцыялістаў, адукацыйную праграму перападрыхтоўкі кіроўных работнікаў і спэцыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, адукацыйную праграму стажыроўкі кіроўных работнікаў і спэцыялістаў».

Таксама новая Акадэмія будзе выконваць «фундамэнтальныя і прыкладныя навуковыя дасьледаваньні ў галіне пэдагогікі, карэкцыйнай пэдагогікі, псыхалёгіі, спэцыяльнай псыхалёгіі, узроставай фізыялёгіі, сацыялёгіі, філязофіі адукацыі, прыватных мэтодык навучаньня і выхаваньня, тэорыі кіраваньня адукацыяй і сумежных зь імі навук як асновы ўдасканаленьня адукацыі, іншых напрамках».

Акрамя таго, Акадэмія будзе:

  • ажыцьцяўляць экспэрымэнтальную і інавацыйную дзейнасьць у сфэры адукацыі, досьледную праверку падручнікаў і навучальных дапаможнікаў;
  • распрацоўваць і ўкараняць у практыку інавацыйныя структурныя элемэнты навукова-мэтадычнага забесьпячэньня, вучэбна-мэтадычных комплексаў, сродкаў навучаньня і выхаваньня;
  • праводзіць сыстэматычнае назіраньне за станам адукацыі і дынамікай зьмяненьняў яе вынікаў, умоў ажыцьцяўленьня адукацыйнай дзейнасьці, кантынгенту навучэнцаў, іх навучальных і пазавучэбных дасягненьняў, сеткі ўстаноў адукацыі, у тым ліку ў рамках міжнародных параўнальных дасьледаваньняў у сфэры адукацыі;
  • выконваць экспэртныя, прагназуючыя, інфармацыйна-аналітычныя, навукова-мэтадычныя і іншыя функцыі, накіраваныя на забесьпячэньне атрыманьня адукацыі і павышэньня яе якасьці;
  • каардынаваць дзейнасьць арганізацый, якія ажыцьцяўляюць навукова-мэтадычнае забесьпячэньне дашкольнай, агульнай сярэдняй, спэцыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Гэта ўстанова можа рэалізоўваць і іншыя віды адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых, адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Згодна з пастановай Акадэмія падпарадкоўваецца Міністэрству адукацыі.

На Міністэрства адукацыі ўсклалі паўнамоцтвы па:

  • зацьвярджэньні Статуту Акадэміі;
  • прыняцьцю мер па фармаваньні маёмаснага комплексу Акадэміі, неабходнага для выкананьня ўскладзеных на яе функцый;
  • забесьпячэньню функцыянаваньня Акадэміі.

Пастанова ўступае ў сілу пасьля яе афіцыйнага апублікаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG