Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім палоне працягваюць знаходзіцца сама меней 2,4 тысячы вайскоўцаў і мірных жыхароў Украіны


Арзіўнае фота. Вызваленыя ўкраінскія вайскоўцы пасьля абмену палоннымі ў красавіку 2023 году
Арзіўнае фота. Вызваленыя ўкраінскія вайскоўцы пасьля абмену палоннымі ў красавіку 2023 году

Паводле стану на сярэдзіну лістапада 2023 году ўстаноўленыя факты ўзяцьця ў расейскі палон 4337 украінскіх вайскоўцаў і цывільных, 1953 зь іх ужо вызваленыя з палону, паведамілі ў міністэрстве па пытаньнях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны.

З 4337 людзей, узятых у палон Расеяй, 3574 чалавекі — вайскоўцы, яшчэ 763 чалавекі — цывільныя асобы, удакладнілі ў камісіі.

У Мінрэінтэграцыі Ўкраіны таксама адзначылі, што названая колькасьць палонных украінцаў не адлюстроўвае фактычнай колькасьці людзей, якія знаходзяцца ў расейскім палоне, бо міністэрства мае зьвесткі толькі пра тых людзей, чые дадзеныя падалі сваякі палоннага.

Апошні абмен палоннымі паміж Украінай і Расеяй адбыўся на пачатку жніўня 2023 году. Тады дадому вярнуліся 22 украінскія вайскоўцы. З таго часу працэс абмену ваеннапалоннымі прыпыніўся.

Раней паведамлялі, што ў расейскім палоне могуць знаходзіцца больш за 10 тысяч мірных украінцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG