Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На закансэрваваным будаўніцтве «Газпром-цэнтру» ў Менску зноў пачаліся работы


Праект шматфункцыянальнага комплексу «Газпром-цэнтар» у Менску, архіўнае фота
Праект шматфункцыянальнага комплексу «Газпром-цэнтар» у Менску, архіўнае фота

У Менскім гарвыканкаме расказалі пра буйныя будоўлі беларускай сталіцы, некаторыя зь якіх былі праблемнымі. Сярод іх расейскі «Газпром-цэнтар», які пачыналі ўзводзіць на месцы зруйнаванага аўтавакзалу «Маскоўскі».

Як паведаміла дзяржаўнаму агенцтву «Минск-новости» старшыня камітэту будаўніцтва і інвэстыцый Менгарвыканкаму Ірына Гонтарава, скончана раскансэрвацыя «Газпром-цэнтру». Пачаліся асноўныя будаўнічыя работы.

«У жніўні „Газпром“ прыступіў да раскансэрвацыі вышыннага будынку. Яна ўжо завершаная. Распрацаваны архітэктурны праект і ўжо пачалі непасрэдна будаўнічы мантаж. Паралельна ажыцьцяўляецца карэктаваньне праектнай дакумэнтацыі па астатніх будынках. Гэта значыць, зараз сілы сканцэнтраваныя на ўзьвядзеньні гмаху. Таксама заключана дадатковае пагадненьне да інвэстыцыйнай дамовы», — сказала яна.

Новы тэрмін здачы аб’екту — 2027 год.

Таксама ў Менску плянуюць аддаць пад паліклініку доўгабуд на вуліцы Маякоўскага. У будынак пасьля яго здачы пераедзе частка службаў 10-й паліклінікі, а таксама туды перанясуць мэдыцынскі цэнтар касмэталягічнай накіраванасьці, які знаходзіцца на вуліцы Максіма Багдановіча.

На месцы 2-й лякарні ў раёне Опэрнага тэатру будаўнікі пачалі ўжо трэцюю чаргу будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу. У яго будуць уваходзіць гатэлі і пешаходны мост на вуліцу Зыбіцкую.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG