Прынамсі яшчэ 13 праваслаўных прыходаў Малдовы далучаюцца да Румынскай праваслаўнай царквы на фоне антырасейскай рэакцыі, піша малдаўская служба Радыё Свабода.
Праваслаўныя сьвятары прынамсі ў 13 парафіях Малдовы чакаюць, што на гэтым тыдні іх афіцыйна прымуць у мясцовую філію румынскай царквы. Назіраецца тэндэнцыя пераходу парафій зь мясцовага аддзелу Расейскай праваслаўнай царквы на фоне гнеўнай рэакцыі дзяржавы, духавенства і грамадзкасьці з-за ўварваньня Расеі ў краіну-суседку Малдовы — Украіну.
Кіраваньне больш чым дзясяткам прыходаў пяройдзе да Бэсарабскай мітраполіі, якая падпарадкоўваецца Румынскай праваслаўнай царкве.
Кіраваная Масквой Малдаўская праваслаўная царква, якая яшчэ служыць асноўнай для большасьці малдаван, ужо паскардзілася маскоўскаму патрыярху і пазбавіла сану некалькіх сьвятароў-«перабежчыкаў».