Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі будуць правяраць паштовыя адпраўленьні і тавары перад іх дастаўкай


Пасылкі "Белпошты". Ілюстрацыйнае фота
Пасылкі "Белпошты". Ілюстрацыйнае фота

Усе бандэролі і пасылкі, адпраўленыя ў Беларусь фізычным асобам з тэрыторыі Эўразійскага саюзу, плянуюць правяраць да дастаўкі спажыўцам.

Цяпер распрацоўваецца праект пастановы ўраду, які зацьвердзіць парадак такога кантролю, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэту.

Патрабаваньне аб арганізацыі кантролю паштовых адпраўленьняў і тавараў устаноўлена ўказам № 297, які забараніў грамадзянам захоўваньне і выкарыстаньне дронаў. То бок, увядзеньне праверак прапанавалі, каб спыніць пастаўку фізычным асобам бесьпілётнікаў або камплектуючых для іх рамонту і зборкі.

Правяраць тавары, якія адпраўляюць беларусам, імаверна, давядзецца і маркетплэйсам, прадстаўнікі якіх прысутнічалі на нарадзе па гэтым пытаньні ў Дзяржаўным памежным камітэце. На ёй прадстаўнікам Мінсувязі, Мінтрансу, РУП «Белпошта» і бізнэсу (гаворка пра кампаніі, якія займаюцца дастаўкай тавараў фізычным асобам) растлумачылі падыходы да правядзеньня такога кантролю.

Указ «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх бесьпілётных лятальных апаратаў» быў падпісаны 25 верасьня 2023 году. Ён забараняе фізычным асобам увоз, эксплюатацыю і выраб дронаў, а праз паўгода з моманту апублікаваньня — і іх захоўваньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG