Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Усясьветны дзень супраць фашызму і антысэмітызму


Помнік дзецям, расстраляным у Бабіным Яры, Кіеў
Помнік дзецям, расстраляным у Бабіным Яры, Кіеў

Падзеі 9 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

9 лістапада 1938 году нямецкія нацысты ўчынілі габрэйскі пагром, які ўвайшоў у гісторыю як «Крышталёвая ноч». У гэты ж дзень у 1941 годзе нацысты расстралялі паўтары тысячы габрэяў у беларускім мястэчку Мір. У наш час 9 лістапада адзначаецца Ўсясьветны дзень супраць фашызму і антысэмітызму.

Таксама ў гэты дзень

1512Францішак Скарына ў Падуі абараніў ступень доктара мэдычных навук.

1794 — у выніку падаўленьня антырасейскага паўстаньня ў Рэчы Паспалітай расейскай арміяй капітулявалі абаронцы Варшавы.

1989 — пачаўся дэмантаж Бэрлінскага муру.

1994 — у Нямеччыне быў штучна сынтэзаваны хімічны элемэнт з атамным нумарам 110, які атрымаў назву дармштат (ад назвы гораду, у якім яго сынтэзавалі).

У гэты дзень нарадзіліся

1789Марцін Антоні Паўловіч, беларускі навуковец-геоляг.

1818Іван Тургенеў, расейскі пісьменьнік.

1922Нестар Сакалоўскі, беларускі кампазытар, аўтар музыкі гімну БССР.

1961Юры Завадзкі, прадпрымальнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху

1962 Аляксей Мельнікаў, літаратуразнаўца, гісторык

У памяці

1737Вінцэнт Пётар Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1918 Гіём Апалінэр, францускі паэт беларускага паходжаньня.

Гіём Апалінэр
Гіём Апалінэр

1941 Генрых Глябовіч, беларускі рэлігійны дзеяч.

1952 Хаім Вэйцман, першы прэзыдэнт Ізраілю.

1970 Шарль дэ Голь, францускі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, лідэр францускага супраціву ў часы Другой сусьветнай вайны, прэзыдэнт Францыі (1959-1969).

2015 Віктар Сырыца, гісторык.

2018Уладзіслаў Ахроменка, пісьменьнік, кінасцэнарыст.

Уладзіслаў Ахроменка
Уладзіслаў Ахроменка










Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG