Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія заявіла аб усплёску антысэмітызму ў Эўропе


Зоркі Давіда зьявіліся ў Парыжы на сьценах дамоў, дзе жывуць габрэйскія сем'і, кастрычнік 2023 года.
Зоркі Давіда зьявіліся ў Парыжы на сьценах дамоў, дзе жывуць габрэйскія сем'і, кастрычнік 2023 года.

Усплёск антысэміцкіх інцыдэнтаў па ўсёй Эўропе ў апошнія дні дасягнуў незвычайнага ўзроўню. Ён нагадвае аб некаторых «самых змрочных часах гісторыі». Пра гэта гаворыцца ў заяве Эўракамісіі.

«Бутэлькі з запальнай сумесьсю кідаюць у сынагогу ў Нямеччыне, зоркі Давіда малююць на жылых дамах у Францыі, апаганены габрэйскія могілкі ў Аўстрыі, учынены напады на габрэйскія крамы і сынагогі ў Гішпаніі, дэманстранты скандуюць лёзунгі нянавісьці ў адрас габрэяў». — гаворыцца ў заяве.

Эўракамісія ўдакладніла, што габрэі ў Эўропе сёньня зноў жывуць у страху. Брусэль асудзіў антысэміцкія дзеяньні і выказаў падтрымку габрэйскім грамадам у ЭЗ. У заяве адзначаецца, што ў страху гвалту з прычыны рэлігіі ці ідэнтычнасьці не павінны жыць прадстаўнікі любых канфэсій.

  • 7 кастрычніка радыкальныя палестынскія групоўкі ХАМАС і «Ісламскі джыгад» напалі на поўдзень Ізраіля. Загінулі 1400 чалавек, каля 250 чалавек былі захопленыя ў закладнікі і вывезеныя ў сэктар Газа. У адказ Ізраіль пачаў ваенную апэрацыю «Жалезныя мячы» і атакаваў Газу. У канцы кастрычніка Армія абароны Ізраілю зайшла на тэрыторыю сэктару, пачалася наземная апэрацыя.
  • Па дадзеных падкантрольнага ХАМАС Міністэрства аховы здароўя Газы, з прычыны нападаў Ізраілю колькасьць загінулых набліжаецца да 10 тысяч, уключаючы 4800 дзяцей. Незалежнага пацьверджаньня гэтым дадзеным няма.
  • Палестынскі бок абвінавачвае Ізраіль у абстрэлах мірнага насельніцтва і цывільнай інфраструктуры. Армія абароны Ізраілю сьцьвярджае, што атакуе аб'екты ХАМАС, у тым ліку падземныя, якія разьмяшчаюцца ўнутры жылых раёнаў Газы.
  • ААН і краіны Захаду заклікае бакі да больш хуткага спыненьня агню. Праваабаронцы зьвяртаюць увагу на гуманітарны крызіс у сэктары Газа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG