Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтка Малдовы абвінаваціла Расею ва ўмяшаньні ў мясцовыя выбары


Прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду
Прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду

У Малдове на выходных адбудуцца мясцовыя выбары.

Прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду абвінаваціла Расею ў «куплі» выбаршчыкаў на мясцовых выбарах 5 лістапада шляхам накіраваньня грошай прамаскоўскім палітычным партыям.

Санду заявіла, што Масква накіравала 90 мільёнаў малдаўскіх леяў (каля 4,9 мільёна даляраў) за два месяцы на фінансаваньне «злачынных груповак», у тым ліку забароненай партыі на чале са зьбеглым бізнэсоўцам Іланам Шорам.

«Раней Расія купляла тых людзей, якія кіравалі Малдовай, — сказала Санду ў інтэрвію Jurnal TV, маючы на ўвазе карупцыйныя скандалы перад яе абраньнем у 2020 годзе. — У яе больш няма такой магчымасьці. Цяпер яна купляе грамадзян Малдовы».

Пасьля прыходу Маі Санду да ўлады ў краіне ўзмацнілася змаганьне з маскоўскімі ўплывамі ў палітыцы і бізнэсе. Раней палітык папярэджвала, што Расея плянуе правакацыі падчас мясцовых выбараў і нават дзяржаўны пераварот з дапамогай баевікоў прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG