Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: у Беларусі адзначаюць Дзяды


Кальварыйскія могілкі ў Менску
Кальварыйскія могілкі ў Менску

Падзеі 2 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Даты дня

Дзяды — старадаўняя народна-рэлігійная традыцыя памінаньня продкаў. У гэты дзень наведваюць магілы продкаў і памінаюць іх за сямейным сталом.

Паводле каталіцкага календара 1 лістапада — Дзень усіх сьвятых. Праваслаўныя вернікі адзначаюць Зьмітраўскую памінальную суботу ў першую суботу перад 8 лістапада.

У першай палове 1990-х у Беларусі Дзяды былі афіцыйным выходным днём і адзначаліся 2 лістапада.

Гэты дзень у гісторыі

1648 — упершыню ў Рэчы Паспалітай быў учынены габрэйскі пагром. Здарылася гэта на ўкраінскіх землях, а загадаў зрабіць пагром Багдан Хмяльніцкі. Ягоны загад абярнуўся сапраўднай трагедыяй. За адзін дзень казакі забілі больш як 12 тысяч габрэяў.

1939 — на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету СССР у Маскве быў прыняты закон аб улучэньні Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюзу і ўваходжаньні яе ў Беларускую ССР.

1967 — у Менску быў адкрыты Дзяржаўны музэй Беларусі. На сёньня гэта найбуйнейшая беларуская скарбніца духоўных і матэрыяльных здабыткаў культуры, яе цяперашняя назва — Нацыянальны музэй гісторыі і культуры Беларусі.

2002 — ва ўрочышчы Курапаты ўсталяваны крыж-капліца з абразом Маці Божай Курапацкай усіх нявінна расстраляных аўтарства Аляксея Марачкіна.

Курапаты
Курапаты

2020 — у Менску на марш пратэсту пэнсіянэраў выйшла больш за тысячу чалавек.

Марш пэнсіянэраў у Менску, 2 лістапада 2020 году
Марш пэнсіянэраў у Менску, 2 лістапада 2020 году

У гэты дзень нарадзіліся


1836 Міхал Андрыёлі, беларускі мастак і ўдзельнік паўстаньня Каліноўскага.

Міхал Эльвіра Андрыёлі. Войскі Грачэха. Ілюстрацыя да паэмы „Пан Тадэвуш“ Адама Міцкевіча
Міхал Эльвіра Андрыёлі. Войскі Грачэха. Ілюстрацыя да паэмы „Пан Тадэвуш“ Адама Міцкевіча

1869Ёсіф Стаброўскі, археоляг, краязнаўца, філёзаф, вынаходнік. Заснавальнік аднаго з найстарэйшых у Беларусі Слонімскага краязнаўчага музэю.

1902Станіслаў Грынкевіч, беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч.

1906Зьміцер Бяляцкі, беларускі мэдык і навуковец, дзяржаўны дзяяч.

1909Максім Лужанін, беларускі паэт, перакладчык, які быў сакратаром Якуба Коласа і напісаў кнігу «Колас расказвае пра сябе».

Максім Лужанін
Максім Лужанін

1913 Мікалай Сірата, беларускі фізык, акадэмік.

1930Алесь Баршчэўскі-Барскі, паэт і дзеяч беларускай супольнасьці ў Польшчы.

У памяці

1903 Адам Плуг, беларускі пісьменьнік і журналіст.

1959 Аляксандар Орса, беларускі пэдагог, грамадзкі і палітычны дзяяч, міністар асьветы ва Ўрадзе БНР на эміграцыі, адзін з заснавальнікаў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня.

2007 Аўгіньня Кавалюк, беларуская паэтка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG