Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 31 кастрычніка: 3 гады «хатняй хіміі» дзьвюм выкладчыцам

абноўлена

Судовая заля у будынку суда Фрунзенскага раёну Менска. Ілюстрацыйнае фота
Судовая заля у будынку суда Фрунзенскага раёну Менска. Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Суд Фрунзэнскага раёну Менску прысудзіў палітзьняволенай Надзеі Старавойтавай 3 гады «хатняй хіміі», бяз штрафу.

Жанчыну асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

  • Палітзьняволеная Надзея Старавойтава — выкладчыца беларускай мовы, кандыдатка філялягічных навук і дацэнтка катэдры беларускай і расейскай моў.
  • Надзею затрымалі 23 ліпеня 2023 году.

Як стала вядома Свабодзе, выкладчыца Натальля Сівіцкая таксама атрымала 3 гады «хатняй хіміі», загадчыца інтэрнату Алена Драбудзька — 2,5 года «хатняй хіміі». Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Жанчын затрымалі гэтым летам, пасьля зь імі апублікавалі відэа пад прымусам сілавікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG