Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра свой журналісцкі пул: «Так, мы займаемся прапагандай і агітацыяй»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі, які ўтрымлівае ўладу ў краіне ўжо 29 гадоў, прызнаў, што ў ягоным пуле не журналісты, а прапагандысты.

Пра тое, што журналісты дзяржаўных СМІ, якія ўваходзяць у ягоны пул, насамрэч прапагандысты, Аляксандар Лукашэнка сказаў 24 кастрычніка на сустрэчы з «моладзевым актывам» у Палацы незалежнасьці.

Лукашэнка расказаў, што сочыць за працай пулу і бачыць недахопы ў працы.

«Я сваіх журналістаў пераконваю, каб не адпіхвацца ад гэтага. Так, мы займаемся прапагандай і агітацыяй. Гэта натуральна», — падкрэсьліў Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што ў ягонай Адміністрацыі кадры і ідэалёгія — два асноўныя напрамкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG