Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў Малдове з афіцыйным візытам. Гэта першая краіна СНД, якую яна наведвае


Сьвятлана Ціханоўская і Мая Санду
Сьвятлана Ціханоўская і Мая Санду

20-21 кастрычніка дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца з афіцыйным візытам у Малдове.

21 кастрычніка Сьвятлану Ціханоўскую прыняла прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду. Ціханоўская і Санду абмеркавалі сытуацыю ў Малдове і Беларусі, а таксама больш шчыльнае супрацоўніцтва на міжнароднай арэне. Ціханоўская распавяла аб рашэньні дэмакратычных сіл дабівацца эўрапейскай пэрспэктывы для Беларусі і выказала словы падтрымкі прэзыдэнтцы Малдовы на iх шляху да Эўропы, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

«Я думаю, гэты візыт у Малдову адкрывае новую старонку беларуска-малдоўскіх адносінаў. Нашыя народы прайшлі праз розныя выпрабаваньні. Цяпер нас аб’ядноўваюць супольныя каштоўнасьці і агульныя мэты. Я рада, што дэмакратычнай Беларусі ёсьць такі саюзьнік як Малдова», — падкрэсьліла Сьвятлана Ціханоўская.

20 кастрычніка Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком парлямэнту Малдовы Ігарам Гросу. Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, падчас сустрэчы прагучала, што ў народаў Беларусі і Малдовы «аднолькавая мэта — эўрапейская і заможная будучыня для нашых краін». Бакі дамовіліся падтрымліваць адзін аднога на міжнародных пляцоўках. Таксама абмеркавалі сытуацыю ў рэгіёне, вайну ва Ўкраіне і ўдзел у ёй рэжыму Лукашэнкі, а таксама неабходнасьць выбудоўваць новую сыстэму бясьпекі ў Эўропе.

Ігар Гросу і Сьвятлана Ціханоўская
Ігар Гросу і Сьвятлана Ціханоўская

Улічваючы, што Малдова ўжо актыўна працуе над заканадаўствам, якое адпавядае Эўрапейскім стандартам, Ціханоўская папрасіла правесьці прававую экспэртызу некаторых напрацовак яе каманды (Рэглямэнт Сойму, законы «Аб канстытуцыйным судзе» і «Аб палітычных партыях»).

Гросу і Ціханоўская дамовіліся правесьці беларуска-малдоўскую Канфэрэнцыю ў пытаньнях нэўтралітэту. «Агрэсія Расеі паказала, што стратэгія нэўтралітэту, на якую рабілі стаўку і Беларусь, і Малдова, не працуе. І каб абмеркаваць гэтую праблему, дамовіліся зрабіць агульную Канфэрэнцыю», — пракамэнтаваў дарадца Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарлямэнцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька.

Ігар Гросу таксама далучыўся да акцыі падтрымкі беларускіх палітвязьняў і падпісаў для іх паштоўкі.

Акрамя гэтага Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з групай «За дэмакратычную Беларусь» малдоўскага парлямэнту, якая была створаная роўна год таму. Прадстаўнікі групы зладзілі супольную зь Ціханоўскай акцыю падтрымкі беларускіх палітвязьняў.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалі супрацу ў міжнародных парлямэнцскіх арганізацыях, супрацьдзеяньне расейскай прапагандзе, а таксама супрацу зь беларускай дыяспарай у Малдове.

У групу, сярод іншых, уваходзіць дэпутат Віталь Гаўрук, у якога, акрамя малдоўскага, ёсьць і беларускае грамадзянства. Віталь папрасіў выдаць яму новы пашпарт, бо хоча быць «грамадзянінам вольнай Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG