Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 17 кастрычніка: затрыманьні на заводзе «Нафтан»


Міліцыя. Ілюстрацыйнае фота
Міліцыя. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі.

У тэлеграм-канале «„Нафтан“ супраць экстрэмізму» паведамляецца аб затрыманьнях 17 кастрычніка работнікаў заводу ААТ «Нафтан» на прахадной прадпрыемства.

Апошнім разам масавыя затрыманьні праходзілі ў праектна-канструктарскай службе «Паліміру». Тады затрымалі практычна ўвесь штат супрацоўнікаў. Сілавікі іх дапытвалі, штрафавалі і арыштоўвалі.

У Берасьці мужчыне пагражае ад 5 да 10 гадоў за датычнасьць да «ваенных дзеяньняў у іншай дзяржаве»

У Берасьцейскім абласным судзе паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (вэрбаваньне, навучаньне, іншая падрыхтоўка альбо выкарыстаньне грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяньнях, фінансаваньне ці іншае матэрыяльнае забесьпячэньне такой дзейнасьці) судзяць Леаніда Райчонка.

Праваабаронцам невядомыя падрабязнасьці справы. Леаніду пагражае ад 5 да 10 гадоў зьняволеньня. Справу разглядае Вера Філонік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG