Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Беластоку выйшлі на пратэст супраць «пашпартнага» ўказу Лукашэнкі. ФОТА


Пратэст беларусаў насупраць Генэральнага консульства Беларусі ў Беластоку, 8 кастрычніка 2023
Пратэст беларусаў насупраць Генэральнага консульства Беларусі ў Беластоку, 8 кастрычніка 2023

Яны пікетавалі Генэральнае консульства Беларусі.

8 кастрычніка беларусы Беластоку зладзілі акцыю супраць «пашпартнага» ўказу № 278. Удзельнікі разгарнулі нацыянальныя сьцягі, а таксама плякаты «Праграма „Дарога дадому“ ў канцлягер Беларусь 2023», «40 тысяч чалавек падвергліся рэпрэсіям, пабіцьцю, катаваньням», «12 чалавек забітыя за палітычныя погляды», «1709 палітвязьняў у Беларусі», «Беларусы вярнуцца дадому, калі дыктатар Лукашэнка сядзе ў турму» і іншыя.

Адзін з плякатаў на акцыі
Адзін з плякатаў на акцыі

Беларусы Беластоку зьбірае дадзеныя па наступствах «пашпартнага» ўказу для суайчыньнікаў у Польшчы, каб пазьней перадаць зьвесткі прадстаўнікам польскіх уладаў.

Пратэст супраць адмовы ўладаў мяняць пашпарты беларусам за мяжой
Пратэст супраць адмовы ўладаў мяняць пашпарты беларусам за мяжой

На акцыі выступіў дэпутат польскага Сэйму Робэрт Тышкевіч, які абяцаў дапамагчы беларусам у Польшчы выпрацаваць спосабы рашэньня такіх праблем.

Удзельнікі акцыі ўзгадалі пра першую акцыю пэнсіянэраў у 2020 годзе і на знак салідарнасьці павесілі на плоце насупраць кансуляту Беларусі партрэты зьняволеных у Беларусі людзей пажылога веку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG