Чыгуначны рух на мяжы Паўночнай Карэі і Расеі вырас на гэтым тыдні да самага высокага ўзроўню за апошнія гады, што сьведчыць аб пастаўках Пхэньянам зброі ў Маскву пасьля таго, як краўнікі дзяржаў абмеркавалі паглыбленьне вайсковага супрацоўніцтва, заявіў аналітычны цэнтар ЗША.
Спадарожнікавыя здымкі паказалі «беспрэцэдэнтныя» пастаўкі. На здымку бачныя прыкладна 73 грузавыя вагоны на чыгуначнай станцыі Туманганг у паўночнакарэйскім памежным горадзе Расон, гаворыцца ў справаздачы праекту Beyond Parallel Вашынгтонскага Цэнтру стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў.
Улічваючы ранейшыя паведамленьні аб тым, што Паўночная Карэя пачала перакідваць артылерыю ў Расею, верагодна, што гэтыя пастаўкі зьяўляюцца або ўключаюць у сябе боепрыпасы і артылерыю.
Аднак адны выявы, як адзначае цэнтар, ня могуць прывесьці да канчатковай высновы, паколькі транспартныя скрыні і кантэйнэры закрытыя.