Міністэрства энэргетыкі ранкам 8 кастрычніка паведаміла, што электразабесьпячэньне за мінулыя суткі адноўлена ў 1080 населеных пунктах Беларусі.
Ва ўхіленьні наступстваў непагадзі задзейнічалі 242 аварыйныя брыгады і 235 адзінак тэхнікі. Асноўнай прычынай адключэньняў стала падзеньне дрэў і галінак на лініі электраперадачы з-за моцнага ветру.
Аднаўленчыя работы вядуцца ў кругласутачным рэжыме. Энэргазабесьпячальныя арганізацыі знаходзяцца ў пастаянным узаемадзеяньні зь мясцовымі органамі ўлады, абласнымі падразьдзяленьнямі МНС, службамі Белгідрамэту.
З-за моцнага ветру ўпала 240 дрэў, пашкоджана 32 аўтамабілі
Паводле дадзеных на 7.00, перабоі ў электразабесьпячэньні адзначаліся ў 92 населеных пунктах краіны, у Менскай, Віцебскай, Магілёўскай абласьцях.