Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зборная Ўкраіны ў пляжным футболе зьнялася з чэмпіянату сьвету, бо ў ім удзельнічае Беларусь


Зборная Ўкраіны ў пляжным футболе, архіўнае фота
Зборная Ўкраіны ў пляжным футболе, архіўнае фота

Чэмпіянат сьвету пройдзе 15-24 лютага ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.

Зборная каманда Ўкраіны атрымала адзін з чатырох допускаў ад Эўропы, але таксама на спаборніцвы трапіла і зборная Беларусі. Таму ўкраінцы зьняліся з турніру, заявілі ва Ўкраінскай асацыяцыі пляжнага футболу.

Украінцы зьвярнуліся ў ФІФА і Сусьветную асацыяцыю пляжнага футболу з просьбай адхіліць каманду Беларусі ад выступаў, бо беларуская каманда прадстаўляе краіну, якая зьяўляецца саўдзельнікам узброенай агрэсіі супраць Украіны.

Аднак міжнародныя футбольныя чыноўнікі адмовіліся гэта рабіць, як адмовіліся ад прапановы, каб беларусы згулялі без сваіх дзяржаўных сымбаляў.

На аснове загаду Міністэрства моладзі і спорту Ўкраіны ад 26 ліпеня 2023 года, які забараняе ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, дзе бяруць удзел беларусы і расейцы, зборная Ўкраіны ў пляжным футболе не згуляе на чэмпіянаце сьвету 2024 у ААЭ.

Пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне расейскі футбол на ўзроўні зборных і клюбаў цалкам адхілены ад міжнародных спаборніцтваў. Зборная Расеі ня ўдзельнічае ў адборы на чэмпіянат Эўропы 2024 году.

Беларускія клюбы і зборныя ўдзельнічаюць у эўракубках і адборах, але вымушаныя праводзіць паядынкі на нэўтральным полі і без гледачоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG