Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З пачатку году ў Літву пераехалі яшчэ каля 12 тысяч грамадзян Беларусі. Колькі беларусаў жыве ў краіне


Акцыя беларусаў каля літоўскага Сэйму, архіўнае фота. Вільня, красавік 2023 году
Акцыя беларусаў каля літоўскага Сэйму, архіўнае фота. Вільня, красавік 2023 году

У Літве, паводле стану на 1 верасьня, жывуць больш за 60 тысяч грамадзян Беларусі, паведамляе Delfi са спасылкай на справаздачу Дэпартамэнту па міграцыі МУС Літвы.

З пачатку 2023 году колькасьць беларусаў у Літве вырасла на 12 тысяч чалавек: на пачатак году ў краіне пражывала крыху больш за 48 тысяч беларусаў, а паводле зьвестак на 1 верасьня іх было больш за 60 тысяч. У справаздачы адзначаецца, што больш за ўсё за 2023 год у Літве вырасла менавіта беларуская дыяспара.

Грамадзяне Беларусі зьяўляюцца другой паводле колькасьці групай іншаземцаў, якія жывуць у Літве. На першым месцы — грамадзяне Ўкраіны (85,5 тысяч чалавек).

У Польшчы, паводле стану на красавік 2023 году, дазвол на часовае ці сталае знаходжаньне мелі каля 75,7 тысячы беларусаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG