Кіраўнік латвійскага Міністэрства юстыцыі растлумачыла, што, калі цягам трох месяцаў транспартны сродак ня будзе перарэгістраваны або вывезены з Латвіі, яго канфіскуюць.
«Калі транспартныя сродкі з расейскімі і беларускімі нумарамі ня будуць своечасова перарэгістраваныя, магчыма, іх могуць канфіскаваць на карысьць Украіны, якая падтрымлівае сваё войска на перадавой», — падкрэсьліла міністарка.
У Латвіі растлумачылі, што законапраект падрыхтаваны на базе тлумачэньняў Эўракамісіі, згодна зь якімі ўсе рэчы, якія купленыя ў Расеі і падпадаюць пад санкцыйныя рэгуляцыі, у тым ліку аўтамабілі, смартфоны і ноўтбукі, забароненыя да ўвозу на тэрыторыю краін Эўразьвязу. Заплянаваныя ў Латвіі зьмены таксама прадугледжваюць забарону на транспартныя сродкі, зарэгістраваныя ў Беларусі, з улікам санкцый, уведзеных ЭЗ супраць Беларусі.
Раней у Латвіі забаранілі ўезд у краіну аўтамабіляў, зарэгістраваных у Расеі.