Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале дэпутат Яраслаў Жалязьняк.
Кабінэт міністраў Украіны ўхваліў законапраект аб спыненьні дзеяньня гэтага пагадненьня 27 чэрвеня.
Пагадненьне, заключанае 17 ліпеня 1995 году ў Менску, распаўсюджвалася на асобаў і іх сем’і, якія зьяўляюцца грамадзянамі або стала пражываюць на тэрыторыі адной зь дзяржаў і часова працуюць на прадпрыемствах, арганізацыях, установах усіх формаў уласнасьці іншай дзяржавы.
24 лютага 2022 году Расея пачала поўнамаштабную ваенную агрэсію супраць Украіны. Рэжым Лукашэнкі адмаўляе непасрэдны ўдзел беларускай арміі ў баявых дзеяньнях на баку РФ, але расейскае войска актыўна выкарыстоўвала тэрыторыю Беларусі з пачатку ўварваньня, а таксама ў асобныя пэрыяды пазьней для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне.
Пасьля пачатку вайны Ўкраіна выйшла ўжо больш як з 30 пагадненьняў зь Беларусьсю, у тым ліку:
- аб надглядзе ў пунктах пропуску на мяжы;
- аб супрацы зь Беларусьсю ў авіяцыйным пошуку і ратаваньні;
- аб паветраных зносінах;
- аб узаемных пастаўках у 1995 годзе ўзбраеньня, вайсковай тэхнікі, іншых матэрыяльных сродкаў;
- аб аказаньні паслуг дзеля патрэбаў абароны і бясьпекі ад 1994 году,
- аб дадатковых мерах даверу і бясьпекі;
- аб правядзеньні сумесных навукова-дасьледчых і досьледна-канструктарскіх работ у галіне ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі;
- аб узаемнай ахове правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасьці, створаныя і прадстаўленыя ў ходзе двухбаковага вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва;
- аб узаемадзеяньні ў сфэры геадэзіі, картаграфіі і дыстанцыйнага зандаваньня зямлі;
- аб супрацы ў сфэры дасьледаваньняў і выкарыстаньня касьмічнай прасторы ў мірных мэтах;
- аб супрацы памежных структур і малым памежным руху;
- аб супрацы ў сфэры кіналёгіі і абмену інфармацыяй;
- аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня;
- аб супрацы ў галіне моладзевай палітыкі;
- аб вытворчай і навукова-тэхнічнай каапэрацыі прадпрыемстваў і арганізацыяў абаронных галін прамысловасьці;
- аб суднаходзтве па ўнутраных водных шляхах;
- аб узаемным прызнаньні і эквівалентнасьці дакумэнтаў аб адукацыі і навуковых званьнях;
- аб супрацы ў сфэры атэстацыі навуковых і навукова-пэдагагічных кадраў;
- аб супрацы ў сфэры навукі і тэхналёгій;
- аб супрацы ў сфэры стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі;
- міжведамаснага пагадненьня зь Беларусьсю аб супрацы паміж міністэрствамі ўнутраных спраў;
- аб супрацы ў галіне моладзевай палітыкі;
- аб сацыяльнай абароне працоўных мігрантаў.
Разам з тым украінскае кіраўніцтва заяўляе, што не зьбіраецца разрываць зь Беларусьсю дыпляматычныя адносіны.