Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія авіякампаніі будуць лётаць у Гомель з Масквы і ў Менск з Саратава. Пяць гадоў таму аэрапорт «Менск» Расею не задавальняў


Самалёт авіякампаніі "Победа"
Самалёт авіякампаніі "Победа"

Расейскі лаўкостэр «Победа» і расейская авіякампанія Red Wings атрымалі дазвол на рэгулярныя рэйсы ў Беларусь. Пра гэта гаворыцца ў дакумэнце, апублікаваным Фэдэральным агенцтвам паветранага транспарту Расеі. На яго зьвярнула ўвагу «Зеркало».

«Победа» атрымала допуск на штодзённыя палёты па маршруце Масква – Гомель. А самалёты Red Wings змогуць лятаць тройчы на тыдзень з Саратава ў Менск і назад.

«Перамога» яшчэ ў 2017 годзе атрымала ў Беларусі акрэдытацыю на два палётныя накірункі: Санкт-Пецярбург – Менск і Масква – Гомель. Аднак у 2018 годзе кампанія адмовілася ад сваіх плянаў, «пакуль ня будуць створаны роўныя ўмовы па кошце абслугоўваньня ў аэрапортах Расеі і Беларусі для расейскіх і беларускіх перавозьнікаў».

Ад чэрвеня 2022 «Победа» лётае з Санкт-Пецярбурга ў Менск, а з кастрычніка – і з Масквы.

  • Ад 2021 году, калі ў аэрапорце Менску быў прымусова пасаджаны самалёт Ryanair, над Беларусьсю перасталі ажыцьцяўляць палёты эўрапейскія авіякампаніі, закрыўшы і сваё неба для беларускіх самалётаў. Эўракантроль абмежаваў палёты эўрапейскай цывільнай авіяцыі ў паветранай прасторы Беларусі як мінімум да 2029 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG