Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусу адмовілі ў палітычным прытулку ў Малдове, бо «няма доказаў, што ў Беларусі парушаюць правы чалавека»


Кішынэў
Кішынэў

Гісторыю Арцёма (імя зьмененае), які зьехаў зь Беларусі ў 2020 годзе і апошні год жыве ў Малдове, расказвае малдоўская служба Радыё Свабода. Мужчына спадзяваўся рэалізавацца прафэсійна ў сфэры культуры, але нядаўна яму адмовілі ў прытулку.

Па словах Арцёма, ён падтрымліваў пратэставы рух у сацсетках, а таксама падпісаў ліст дзеячаў культуры, якія выступілі супраць рэжыму Лукашэнкі, патрабавалі спыніць гвалт і арганізаваць новыя выбары. Прыкладна празь месяц яго звольнілі паводле артыкулу «Страта даверу».

У Малдове без даведкі аб несудзімасьці ён ня можа працаваць афіцыйна, без апастыляваньня дыплёма ня можа працягваць навучаньне. Паводле Арцёма, ён нават ня змог адкрыць банкаўскі рахунак у Малдове, а перасылаць грошы з-за мяжы яму могуць толькі на банкаўскія карты людзей, якім ён давярае.

Нядаўна Арцёму адмовілі ў палітычным прытулку. Па ягоных словах, прадстаўнікі МУС заявілі, што няма доказаў таго, што ў Беларусі парушаюць правы чалавека. Цяпер Арцём задумаўся аб вяртаньні ў Польшчу, дзе некаторы час жыў перад прыездам у Малдову: «У мяне няма рэсурсаў працягваць гэтую вайну з МУС Малдовы».

У Інспэктараце міграцыі Малдовы Радыё Свабода паведамілі, што разглядаюць 23 прашэньні аб выдачы прытулку для грамадзян Беларусі. У 2021 годзе яны атрымалі адно такое прашэньне, у 2022 годзе — 16, а ў 2023-м — 10.

«У адным выпадку было пазытыўнае рашэньне аб наданьні міжнароднай абароны, у двух выпадках адмовілі, у трох выпадках людзі самі адмовіліся ад працэдуры наданьня прытулку», — расказалі ў Інспэктараце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG