Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка паведаміў, што супраць яго ва Ўкраіне завялі крымінальную справу. СБУ запярэчыла

абноўлена

Аркадзь Бабчанка, архіўнае фота
Аркадзь Бабчанка, архіўнае фота

Аркадзь Бабчанка выехаў з Украіны ўвосень 2019 году, пасьля таго як на прэзыдэнцкіх выбарах перамог Уладзімір Зяленскі. У траўні 2018 году СБУ інсцэнавала забойства журналіста, каб затрымаць выканаўцаў і арганізатараў замаху на ягонае жыцьцё.

Расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка заявіў, што Служба бясьпекі Ўкраіны завяла ў дачыненьні да яго крымінальную справу.

«Арыенціроўка на мяне вісіць у базе памежнікаў. Загад — перасячэньню мяжы не перашкаджаць, а пасьля перасячэньня затрымаць і накіраваць у Лук’янаўскі СІЗА для правядзеньня дасудовых сьледчых дзеяньняў», — напісаў журналіст у сваім тэлеграм-канале.

Аднак прэс-служба СБУ заявіла, што не распачынала крымінальнай справы ў дачыненьні да Бабчанкі.

«Інфармацыя аб нібыта пачатку Службай бясьпекі Ўкраіны крымінальнай вытворчасьці па Аркадзю Бабчанку не адпавядае рэчаіснасьці», – заявілі ў СБУ.

Аркадзь Бабчанка выехаў з Украіны ўвосень 2019 году, пасьля таго як на прэзыдэнцкіх выбарах перамог Уладзімір Зяленскі. У траўні 2018 году СБУ інсцэнавала забойства журналіста, каб затрымаць выканаўцаў і арганізатараў замаху на ягонае жыцьцё.

Аркадзь Бабчанка паведаміў, што ня ведае прычын завядзеньня справы, але выказаў меркаваньне, што гэта можа быць зьвязана зь ягонай крытыкай прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.

Ва Ўкраіне журналіст ня быў чатыры гады, але актыўна займаецца валянтэрствам і зьбірае дапамогу Ўзброеным сілам Украіны. Ён меў сталы від на жыхарства ва Ўкраіне, але ня мае расейскага пашпарта, які патрэбны для перасячэньня мяжы.

Украіна пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ўвяла візавы рэжым з Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG