Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьлед ФСБ. Бабчанка расказаў, як рыхтавалася ягонае «забойства»


Журналіст Аркадзь Бабчанка
Журналіст Аркадзь Бабчанка

Журналіст Аркадзь Бабчанка 1 красавіка распавёў акалічнасьці замаху на яго жыцьцё, якое адбылося ў Кіеве 29 траўня. Дагэтуль на яго быў накладзены мараторый аб невыдаваньні.

Спойлер: журналіст вінаваціць у замаху расейскую ФСБ.

Хто такі Аркадзь Бабчанка?

Да інсцэнаванай сьмерці Аркадзь Бабчанка працаваў у Кіеве на крымскататарскім тэлеканале ATR. Ён рэзка выказваўся супраць удзелу Расеі ў канфлікце на Данбасе, таму ў лютым 2017 году Бабчанку давялося зьехаць з Расеі. Да эміграцыі ва Ўкраіну працаваў ваенным карэспандэнтам. Як прызыўнік, а пасьля як кантрактнік удзельнічаў у абедзьвюх чачэнскіх войнах.

Што новага паведаміў Бабчанка?

  1. Расейскія спэцслужбы запатрабавалі ў маскоўскай паліцыі, Сьледчым камітэце і ваенкамаце зьвесткі пра журналіста і ягоную жонку. У Маскве ўчастковы прыходзіў да жонкі Бабчанкі, каб удакладніць яе акаўнт у фэйсбуку. Пазьней гэтая інфармацыя зьявіцца ў «арыенціроўцы» на журналіста.
  2. Арганізатар замаху Барыс Герман сказаў выканаўцу Аляксею Цымбалюку, што ня мае адрасу Бабчанкі ў Кіеве. Журналіст робіць выснову, што гэтай інфармацыі ў ФСБ не было.
  3. У «праслушцы» Герман называе Бабчанку псэўданімам Гліст. Так звалі журналіста прадстаўнікі расейскага нацыянальна-вызваленчага руху (НОД).
  4. Расейскія мэдыя падхапілі інфармацыю брытанскага выданьня The Sun аб падрыхтоўцы «Ісламскай дзяржавай» тэракту ў Кіеве. «Тэракт» меў адбыцца 26 траўня, у гэты дзень было прызначана інсцэнаваньне забойства Бабчанкі, але яе перанесьлі на 29 траўня.
  5. Сябар Бабчанкі, расейскі палітычны уцякач, даслаў журналісту ліст, дзе паведаміў пра падрыхтоўку замаху на ягонае жыцьцё ў Вільні. За ліквідацыю сябра Бабчанкі «пасярэднікі з Украіны» прапаноўвалі 3500 даляраў.
  6. «Сьляды замовы тэрарыстычных актаў вядуць да кухара Пуціна Яўгена Прыгожына».
  7. Расейскія спэцслужбы могуць чытаць фэйсбук-мэсэнджар Бабчанкі.
  8. Расея рыхтавала тэракты па ўсёй Украіне. Пасьля іх правалу пачалася атака на ўкраінскіх блогераў.
  9. «Нічога ня скончылася. Яны будуць працягваць».

29 траўня ўкраінская паліцыя абвясьціла пра забойства Аркадзя Бабчанкі. Днём пазьней СБУ заявіла, што журналіст жывы, а забойства было інсцэнаванае з мэтай злавіць арганізатараў злачынства. 1 верасьня суд прызнаў вінаватым у арганізацыі замаху на забойства журналіста Барыса Германа, апошняга асудзілі на 4,5 года турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG