Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WSJ: У шматбаковы абмен вязьнямі паміж Захадм і Расеяй могуць уключыць палітзьняволеных, уключна з Навальным


Сцд над Вадзімам Красікавым у Нямеччыне, кастрычнік 2020
Сцд над Вадзімам Красікавым у Нямеччыне, кастрычнік 2020

Расея і ЗША працягваюць перамовы аб абмене зьняволенымі. У ліку кандыдатаў на абмен называюцца ў тым ліку імёны асуджаных у Расеі апазыцыянэраў, уключаючы Аляксея Навальнага.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле Wall Street Journal, журналісты спасылаюцца на шэраг чыноўнікаў з заходніх краін, якія пажадалі застацца ананімнымі.

Перадусім, як сьцьвярджаецца ў артыкуле, Масква настойвае на вызваленьні Вадзіма Красікава, як мяркуецца, супрацоўніка расейскіх спэцслужбаў, асуджанага ў Нямеччыне за забойства былога палявога камандзіра чачэнскіх сэпаратыстаў Зелімхана Хангашвілі. На перамовах, як цьвердзіцца, гучаць імёны грамадзян ЗША Пола Ўілана, асуджанага ў Расеі нібыта за шпіянаж, і журналіста Wall Street Journal Эвана Гершкавіча, які зь вясны знаходзіцца ў маскоўскім СІЗА па такім жа абвінавачаньні.

Ня выключаная, аднак, і больш складаная схема абмену, пры якой у сьпіс будуць уключаныя і прызнаныя палітвязьнямі расейскія апазыцыянэры, такія як Аляксей Навальны. Нядаўна ён быў засуджаны на 19 гадоў калёніі асобага рэжыму.

Як гаворыцца ў артыкуле, даручэньне дабівацца вызваленьня Красікава даў асабіста Ўладзімір Пуцін. Гэтым пытаньнем займаецца сакратар Савету бясьпекі Мікалай Патрушаў. У адрозьненьне ад Віктара Бута, які знаходзіўся ў турме ў ЗША і быў абмяняны на баскетбалістку Брытні Грайнэр, засуджаную ў Расеі, Красікаў, аднак, знаходзіцца па-за амэрыканскай юрысдыкцыяй, ён сядзіць у турме ў Нямеччыне. Гэта стварае на перагаворах дадатковыя складанасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG