Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага апазыцыянэра Навальнага асудзілі яшчэ на 19 гадоў зьняволеньня


RUSIA-NAVALNY
RUSIA-NAVALNY

Маскоўскі гарадзкі суд прыгаварыў апазыцыянэра Аляксея Навальнага да 19 гадоў асаблівага рэжыму па справе аб стварэньні экстрэмісцкай супольнасьці. Паседжаньне прайшло ў калёніі строгага рэжыму ва Ўладзімірскай вобласьці, дзе палітык адбывае дзевяцігадовы тэрмін па справе аб махлярстве.

Экстрэмісцкай супольнасьцю расейскія ўлады лічаць заснаваны Навальным Фонд барацьбы з карупцыяй і рэгіянальныя штабы прыхільнікаў палітыка.

Навальнага прызналі вінаватым і па іншых артыкулах Крымінальнага кодэксу. У прыватнасьці, аб публічных закліках да экстрэмізму; рэабілітацыі нацызму; уцягваньне непаўналетніх у дзеяньні, небясьпечныя для жыцьця; стварэньне некамэрцыйнай арганізацыі, якая замахваецца на правы грамадзян; фінансаваньне экстрэмізму.

Асаблівы рэжым азначае, што палітык будзе ўтрымлівацца ў асабліва строгіх умовах, накшталт тых, як у асуджаных на пажыцьцёвае зьняволеньне.

Навальны ўжо адбывае 9-гадовы тэрмін па абвінавачаньні ў махлярстве. Гэтае абвінавачаньне ён, ягоныя прыхільнікі і праваабаронцы лічаць палітычна матываваным. Суд па новай справе праходзіць проста ў калёніі. Абвінавачваньне патрабавала пакараць Навальнага яшчэ 20 гадамі калёніі.

У сваім звароце Навальны выказвае думку, што яму дадуць «сталінскі тэрмін». «Формула яго разьліку простая: тое, што папрасіў пракурор, мінус 10–15%. Папрасілі 20, дадуць 18 ці накшталт таго». На думку Навальнага, такі тэрмін патрэбны дзеля таго, каб запалохаць ягоных прыхільнікаў. «Суровасьцю прысуду выбіць з галавы думкі аб супрацьдзеяньні».

Па словах Навальнага, да рэпрэсій у адносінах да яго і ягоных прыхільнікаў неабходна паставіцца «стрымана» і працягваць нейкім чынам — ад пераводу грошай да выхаду на мітынг — змагацца з расейскімі ўладамі.

Палітыка абвінавачваюць адразу па шасьці артыкулах Крымінальнага кодэксу Расеі, у тым ліку ў стварэньні і фінансаваньні экстрэмісцкай супольнасьці, закліках да экстрэмізму, рэабілітацыі нацызму і ўцягваньні непаўналетніх у небясьпечныя дзеяньні. У асобнае вядзеньне выдзелены эпізод па артыкуле аб тэрарызьме. У справе, у прыватнасьці, ідзе гаворка пра Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) — заснаваную Навальным арганізацыю, якую на пазоў пракуратуры ў 2021 годзе прызналі экстрэмісцкай, а яе дзейнасьць на тэрыторыі Расеі забаранілі. Віну Навальны не прызнае.

20 ліпеня Аляксей Навальны выступіў у судзе з апошнім словам. Яго тэкст апублікаваны ў сацсетках палітыка. У сваёй прамове ён абвінавачвае расейскія ўлады ў зьбядненьні насельніцтва краіны, а таксама зноў асуджае вайну ва Ўкраіне.

«Мая Расея зрабіла некалькі вялікіх скачкоў, расштурхоўваючы ўсіх вакол, але потым пасьлізнулася і з грукатам, руйнуючы ўсё вакол, абвалілася. І боўтаецца цяпер у лужыне ці то бруду, ці то крыві, зь пераламанымі косткамі, з жабрацкім, абрабаваным насельніцтвам, а вакол ляжаць дзясяткі тысяч загінулых у самай дурной і бессэнсоўнай вайне XXI стагодзьдзя», — сказаў Навальны.

  • Аляксей Навальны — адзін з найбольш вядомых расійскіх апазыцыянэраў — знаходзіцца ў калёніі зь лютага 2021 году. Тады суд замяніў яму ўмоўны тэрмін па справе «Іў Рашэ» на рэальны. Гэта адбылося адразу пасьля вяртаньня Навальнага зь Нямеччыны, дзе ён праходзіў лячэньне пасьля атручваньня ў Расіі, як устанавілі спэцыялісты, баявой атрутай «Навічок».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG