З гэтымі і іншымі пытаньнямі Свабода зьвярнулася да ўдзельнікаў Эканамічнага форуму ў Карпачы. Гэта найбуйнейшая канфэрэнцыя ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, прысьвечаная палітыцы, бясьпецы і эканоміцы.
- Эканамічны форум у Карпачы праходзіць з 1992 году і штогод становіцца месцам сустрэчы прадстаўнікоў сьвету палітыкі, бізнэсу і навукі.
- Сёлета ў мерапрыемстве бяруць удзел больш за 5 тысяч гасьцей. Сярод іх прэзыдэнты, прэм’ер-міністры, кіраўнікі сусьветных карпарацый, экспэрты, навукоўцы і дзеячы мастацтва.
- Падчас форуму адбудзецца 470 дыскусійных панэляў. Больш як у дзесяці зь іх бяруць удзел беларусы.