Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У СНД падрыхтавалі заяву аб падтрымцы і прасоўваньні расейскай мовы як мовы міжнацыянальных зносінаў


Акцыя ў Кіеве ў 2021 годзе ў абарону беларускай мовы ад русыфікацыі. Архіўнае фота
Акцыя ў Кіеве ў 2021 годзе ў абарону беларускай мовы ад русыфікацыі. Архіўнае фота

Заяву плянуюць падпісаць у кастрычніку на чарговым пасяджэньні кіраўнікоў дзяржаў Садружнасьці Незалежных Дзяржаў (СНД).

У Менску экспэртная група ў рэжыме відэасувязі ўзгадніла тэкст заявы кіраўнікоў краін СНД аб падтрымцы і прасоўваньні расейскай мовы як мовы міжнацыянальных зносінаў.

«У праекце заявы адзначаецца важнасьць захаваньня і папулярызацыі ўнікальнай моўнай і гісторыка-культурнай спадчыны дзяржаў СНД, канстатуецца значымасьць расейскай мовы ў справе ўмацаваньня агульнай культурна-гуманітарнай прасторы Садружнасьці, пацьвярджаецца прыхільнасьць выкарыстаньню расейскай мовы ва ўзаемных кантактах і на пляцоўках міжнародных арганізацый і форумаў», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні інтэрнэт-парталу СНД.

У складзе экспэртнай групы працавалі прадстаўнікі Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Казахстану, Кіргістану, Расеі, Таджыкістану, Узбэкістану і Выканаўчага камітэту СНД.

Чарговае пасяджэньне Савету кіраўнікоў дзяржаў СНД заплянавана на 13 кастрычніка. Яно мусіць адбыцца ў Бішкеку — сталіцы Кіргістану, які старшынствуе ў СНД у 2023 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG