Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: у Афганістане пасьля прыходу да ўлады талібаў самы хуткі ў сьвеце рост вытворчасьці мэтамфэтаміну


Мэтамфэтамін з Афганістану
Мэтамфэтамін з Афганістану

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Агенцтва ААН па наркотыках. Імклівы рост адбываецца пасьля прыходу да ўлады талібаў, якія на словах заяўляюць, што змагаюцца з наркотыкамі.

Краіна таксама зьяўляецца буйным вытворцам опіуму і крыніцай паставак гераіну. Рост адбываецца нават пасьля таго як талібы абвясьцілі вайну наркотыкам, вярнуўшыся да ўлады ў жніўні 2021 году.

Упраўленьне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у наркотыках і злачыннасьці заявіла, што мэтамфэтамін у Афганістане ў асноўным вырабляецца з законна даступных рэчываў або здабываецца з расьліны эфэдры, якая расьце ў дзікай прыродзе. Дакумэнт цытуе Голас Амэрыкі.

У дакладзе афганская вытворчасьць мэтамфэтаміну названа хуткарослай пагрозай нацыянальнаму і рэгіянальнаму здароўю і бясьпецы, бо яна можа парушыць рынак сынтэтычных наркотыкаў і распаліць залежнасьць спажыўцоў ад іх. У справаздачы гаворыцца, што з Эўрапейскага зьвязу і Ўсходняй Афрыкі паступаюць паведамленьні аб канфіскацыі мэтамфэтаміну, які праўдападобна паходзіць з Афганістану.

Гадавы аб’ём канфіскацый мэтамфэтаміну ў краіне вырас зь менш чым 100 кіляграмаў у 2019 годзе да амаль 2700 кіляграмаў у 2021 годзе, што сьведчыць аб павелічэньні вытворчасьці, гаворыцца ў справаздачы. Але дакумэнт ня можа даць ацэнкі ні паставак мэтамфэтаміну ў краіне, ні колькасьці, якая вырабляецца, ні яго ўнутранаму выкарыстаньню, бо ў ААН няма такой статыстыкі.

Прэс-сакратар міністэрства ўнутраных спраў Афганістану Абдул Мацін Кані паведаміў агенцтву AP, што ўрад, які кіруецца талібамі, забараніў вырошчваньне, вытворчасьць, продаж і ўжываньне ўсіх рэчываў, якія адурманьваюць ці маюць наркатычны эфэкт. Ён сказаў, што ўлады зьнішчылі 644 фабрыкі і каля 12 000 акраў зямлі, дзе вырошчваліся, апрацоўваліся або вырабляліся наркотыкі. Талібы нібы правялі больш за 5000 рэйдаў, падчас якіх арыштавана 6000 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG