Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы ў Афганістане публічна спалілі дзясяткі музычных інструмэнтаў. Яны лічаць сьвецкую музыку «амаральнай»


Афганістан, ілюстрацыйнае фота
Афганістан, ілюстрацыйнае фота

У афганскай правінцыі Герат у нядзелю адбылося публічнае спаленьне музычных інструмэнтаў і апаратуры. Урад радыкальнага руху «Талібан» лічыць любую сьвецкую музыку непажаданай і амаральнай.

Паводле заявы кантраляваных талібамі ўладаў правінцыі, музыка робіць кепскі ўплыў на грамадзкую мараль.

Як паведамляюць сусьветныя СМІ, у Гераце спалілі дзясяткі гітар і іншых струнных інструмэнтаў, клявішныя інструмэнты, барабаны, а таксама аўдыёкалёнкі і ўзмацняльнікі агульным коштам у тысячы даляраў.

Заснавальнік закрытага цяпер Афганскага нацыянальнага інстытуту музыкі, доктар навук Ахмад Сармаст, які жыве цяпер у Партугаліі, назваў дзеяньні талібаў вандалізмам і культурным генацыдам.

З моманту прыходу «Талібана» да ўлады ў 2021 годзе ў Афганістане рэгулярна канфіскуюць музычныя інструмэнты, а прафэсійныя музыканты зазнаюць перасьлед, аж да пакараньня сьмерцю. Многія зь іх былі вымушаныя эміграваць. Пры гэтым у Каране няма ніякіх забаронаў наконт музыкі.

Пасьля прыходу талібаў да ўлады ў 2021 годзе ў краіне масава парушаюцца правы чалавека. Сьвецкае заканадаўства практычна поўнасьцю заменена законамі шарыяту. У Афганістане практыкуюцца перасьлед іншадумцаў і публічныя пакараньні. Жанчыны пазбаўлены права на адукацыю і працу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG