Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбольная зборная Беларусі згуляла ўнічыю з паўпрафэсійнай Андорай


Футбольны мяч, архіўнае фота
Футбольны мяч, архіўнае фота

Гэта быў першы матч беларускіх футбалістаў пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнэра.

У матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы ў футболе нацыянальная зборная Беларусі згуляла ўнічыю 0:0 з камандай Андоры ў сталіцы гэтай краіны Андоры-Ла-Вэльі. За Беларусь гуляюць прафэсійныя футбалісты, большасьць андорскіх гульцоў займаецца спортам на аматарскім узроўні, а зарабляе ў іншых сфэрах.

Гэты матч стаў першым для беларусаў з новым галоўным трэнэрам — каталёнцам Карлясам Алёсам, які дагэтуль трэніраваў зборную Руанды.

Пасьля нічыйнага выніку з андорцамі беларусы ў групе I маюць 4 пункты, столькі ж, колькі і каманда Косава, і больш толькі за Андору, у якой 2 пункты. Ізраіль мае 8 пунктаў, Румынія — 9, а Швайцарыя — 11.

Засталося правесьці 5 матчаў, і Беларусь, каб прабіцца на фінальны турнір у Нямеччыну, павінна перамагаць амаль у кожным зь іх.

Раней зборная Беларусі ўжо мела праблемы з андорцамі. У 2000-м годзе Андора перамагла беларусаў зь лікам 2:0. Але той матч меў таварыскі характар і не зьяўляўся адборачным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG