Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 130 год таму нарадзіўся Аляксандар Ляўданскі, арганізатар першых у Беларусі археалягічных экспэдыцый


Аляксандар Ляўданскі
Аляксандар Ляўданскі

Падзеі 10 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1990 — пачалася ўстаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

1996 — ААН зацьвердзіла Дамову аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаваньняў.

2020 — Літоўскі парлямэнт прызнаў Сьвятлану Ціханоўскую нацыянальна выбраным лідэрам. Аляксандра Лукашэнку назвалі нелегітымным кіраўніком.

У гэты дзень нарадзіліся

1809Аляксандар Рыпінскі, паэт, фальклярыст, мастак, выдавец, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1831 г., палітэмігрант.

1893Аляксандар Ляўданскі, беларускі гісторык і археоляг (расстраляны НКВД). Арганізатар першых у Беларусі навуковых археалягічных экспэдыцый. Зрабіў клясыфікацыю гарадзішчаў жалезнага веку, вызначыў іх культурна-археалягічную прыналежнасьць і арэалы археалягічных культур. Першы выказаў думку, што гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі ў Цэнтральнай Беларусі належалі балцкім плямёнам. Дасьледаваў Віцебск, Оршу, Заслаўе, Барысаў і тэрыторыю Смаленшчыны.

1929 Яўген Глебаў, беларускі кампазытар.

Яўген Глебаў і Васіль Быкаў
Яўген Глебаў і Васіль Быкаў

У памяці

1866 — памёр Міхаіл Мураўёў, расейскі генэрал, кіраўнік здушэньня паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі.

1916 — памёр Аляксандар Ельскі, беларускі краязнавец, гісторык, літаратар, этнограф, публіцыст.

1937Язэп Мамонька, палітычны дзяяч.

Язэп Мамонька
Язэп Мамонька
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG