Больш за 11,7 тысяч фірм стварылі беларусы ў Польшчы за апошнія паўтара гады. Гэта 24% ад усіх бізнэсаў, якія зарэгістравалі не польскія грамадзяне. 66% фірмаў працуюць у кірунку інфармацыі і камунікацыі, пераважна ў праграмаваньні. Яшчэ 11% фірмаў вядуць прафэсійную, навуковую або тэхнічную дзейнасьць, 5% — задзейнічаныя ў будоўлі, паведаміў Польскі эканамічны інстытут, перадае Польскае радыё.
Беларусы сталі другой па велічыні групай іншаземцаў у Польшчы, якія зарэгістравалі там свой бізнэс. На першым месцы ўкраінцы.
Самае папулярнае
1